БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне мужчына вырашыў пралезці пад цягніком, а той паехаў

7.11.2019 / 12:32

Nashaniva.com

Траўмаванне на маладзечанскай чыгунцы адбылося сёння каля 3 гадзін ночы, паведамляе Рэгіянальная газета.

30-гадовы мужчына пераходзіў чыгунку пад пуцепровадам. На рэйках стаяў манеўровы цягнік.

Мужчына не стаў чакаць, а пачаў пералазіць пад ім. Калі ён паклаў руку на рэйкі, цягнік пачаў рух.

Пацярпелы траўмаваны. Сёння яго чакае аперацыя. Магчыма, давядзецца ампутаваць руку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула