БЕЛ Ł РУС

Адкуль з'явіўся фэйк, што падчас перапісу 60% насельніцтва назвалі беларускую мову роднай?

12.11.2019 / 16:15

НЛ

Дзіўныя лічбы прагучалі ў эфіры перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ. На іх адрэагавалі карыстальнікі сацыяльных сетак. Адныя ўспрынялі інфармацыю з захапленнем, іншыя — прарасійскія элементы — з нянавісцю.

«Па статыстыцы беларускую мову лічаць роднай больш за 5 мільёнаў чалавек, гэта 60% беларусаў», — заявіла вядучая Люцыя Герашчанка.

Лічбы гучаць у самым пачатку сюжэта.

У Белстаце кажуць, што статыстыку, атрыманую падчас перапісу-2019, яшчэ не публікавалі.

«Даных гэтага перапісу насельніцтва зараз няма і быць не можа, таму што праходзіць апрацоўка. І першыя папярэднія даныя мы абвесцім у лютым 2020 года, а больш шырокія лічбы будзем даваць у верасні 2020 года», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратар Белстата Таццяна Лапкоўская.

Апошняя статыстыка па роднай мове збіралася падчас перапісу 2009 года. Тады беларускую мову пазначылі роднай 5 058 334 жыхары краіны (53,22%).

Найхутчэй, Люцыя Герашчанка мела на ўвазе тыя лічбы, праўда, наблытала працэнты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула