БЕЛ Ł РУС

Прытулак для жывёл у ЗША пасадзіў ката ў «адзіночную камеру», бо той пастаянна выпускаў іншых жывёл на волю

12.11.2019 / 21:3

Nashaniva.com

У тэхаскім прытулку для жывёл кот некалькі разоў адпускаў на волю іншых пухнатых і патрапіў за гэта ў адзіночную камеру, паведамляе Fox 11.

Кот па мянушцы Квілт жыве ў прытулку для жывёл Friends For Life. Работнікі распавялі, што ён некалькі разоў ладзіў акцыі вызвалення катоў з клетак. Калі яны прыходзілі на працу раніцай, іх сустракалі пухнатыя, якія свабодна перамяшчаліся ў офісе. Работнікі адзначылі, што тыя пакідалі за сабой сляды хаосу і разбурэння.

У прытулку паспрабавалі прадухіліць масавыя акцыі Квілта, але кот быў хітрым.

Персанал купіў спецыяльны замок, але перад устаноўкай той таямніча знік. Да куплі другога замка Квілта зачынілі ў «адзіночнай камеры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула