БЕЛ Ł РУС

У Брэсце бетонная бэлька раздушыла кабіну грузавіка, у якім знаходзіліся два чалавекі

13.11.2019 / 17:37

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 13 лістапада на вуліцы генерала Папова. Калі да месца выкліку прыбылі работнікі падраздзялення па надзвычайных сітуацыях, высветлілася, што маніпулятар КАМаза зачапіў папярэчную бэльку эстакады, пракладзеную над праезнай часткай. Яна ўпала на кабіну грузавіка, і два чалавекі былі заблакаваныя ўнутры, паведамляе 112.by

Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента і з выкарыстаннем аўтакрана і франтальнага пагрузчыка разблакавалі мужчын: вадзіцеля і пасажыра — супрацоўнікаў дастаўкі. Яны з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула