БЕЛ Ł РУС

Рэйтынг найлепшых агратурыстычных сядзібаў Беларусі

26.02.2009 / 17:24

Гран‑пры атрымала сядзiба «Над Нёманам» (Лiдскi раён).

На другой спецыялiзаванай канферэнцыi «Агратурызм у Рэспублiцы Беларусь — стан i перспектывы развiцця» былi аб’яўлены вынiкi першага рэспублiканскага конкурсу «Лепшая сядзiба года».

Гран‑пры атрымала сядзiба «Над Нёманам» (Лiдскi раён).

У якасцi ўзнагароды гаспадары Аксана i Валерый Сялькоўскiя паедуць па турыстычных пуцёўках на iтальянскi востраў Сардынiя.

У намiнацыi «Гасцiннасць» перамагла сядзiба «На Зарэчнай вулiцы» (Кобрынскi раён). Лепшымi «зялёнымi» сядзiбамi былi прызнаны «Кролава хата» (Расонскi раён) i «Дакудава» (Лiдскi раён).

У намiнацыi «Стыль i гармонiя» лепшай стала сядзiба «Вязынка» (Маладзечанскi раён), у намiнацыi «Здаровы лад жыцця» — сядзiба «Пясчаны бераг» (Быхаўскi раён). У намiнацыi «За захаванне беларускiх традыцый» бясспрэчным лiдарам стала сядзiба «Прыазёрная» Лепельскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула