БЕЛ Ł РУС

У Мінску на рабочага ўпаў рукаў для будаўнічага смецця, мужчына загінуў

21.11.2019 / 18:14

Nashaniva.com

У Мінску на рабочага зваліўся рукаў для скіду будаўнічага смецця, мужчына памёр на месцы здарэння, паведамляе Следчы камітэт.

Інцыдэнт здарыўся 21 лістапада насупраць аднаго з дамоў па вуліцы Рабкораўскай. Каля 16.00 тут упаў рукаў для скіду будаўнічага смецця. Рукаў упаў на 45-гадовага рабочага, які памёр на месцы.

Следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння, даследуе стан рукава, наяўнасць і спосаб яго мацавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула