БЕЛ Ł РУС

У ДР Конга самалёт упаў на жылыя дамы і выбухнуў: загінулі 27 чалавек

25.11.2019 / 07:51

Nashaniva.com

У выніку крушэння пасажырскага самалёта пасярод горада Гома ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, праз хвіліну пасля ўзлёту, загінулі, па меншай меры дваццаць сем чалавек, паведамляе bbc.com.

На борце паветранага судна знаходзілася 17 пасажыраў і два пілоты.

Самалёт выбухнуў праз некаторы час пасля падзення на жылыя дамы.

Таксама загінулі дзевяць жыхароў дома, на які ўпаў самалёт.

Папярэдняя прычына крушэння — адмова рухавіка адразу пасля ўзлёту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула