БЕЛ Ł РУС

У «Мінсктрансе» вывучаюць магчымасць увядзення праязных на 30 і 60 хвілін

25.11.2019 / 17:41

Nashaniva.com

Мінск-навіны

У «Мінсктрансе» прапрацоўваюць магчымасць увядзення кароткатэрміновых квіткоў для аплаты праезду ў гарадскім грамадскім транспарце на 30 і 60 хвілін, паведамілі «Мінск-Навінам» на прадпрыемстве.

Там адзначылі, што такія праязныя дадуць магчымасць неабмежаванай колькасці перасадак на любы від наземнага транспарту на працягу аплачанага часу. Праўда, кошт квіткоў пакуль не пралічваўся, нічога невядома на гэты момант і пра тэрміны новаўвядзенні.

Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці кароткатэрміновыя праязныя будуць запісвацца на карты БСК. У адваротным выпадку гэта будуць квіткі на папяровым носьбіце.

Разам з тым на прадпрыемстве падкрэслілі, што ўвядзенне праязнога дакумента на паўтары гадзіны з магчымасцю неабмежаванага колькасці перасадак, пра які паведамілі некаторыя СМІ, не плануецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула