БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах хлопец пасварыўся з дзяўчынай і пачаў граміць аўтамабілі

27.11.2019 / 14:12

Nashaniva.com

У дзяжурную часць Баранавіцкага ГАУС звярнуліся двое жыхароў: уначы невядомы пашкодзіў іх машыны, прыпаркаваныя ў двары, паведамляе абласная міліцыя.

У выніку міліцыя знайшла хулігана. Ім аказаўся 33-гадовы жыхар Баранавічаў, які пражывае ў тым жа доме.

Мужчына распавёў праваахоўнікам, што два дні выпіваў, бо быў засмучаны, бо пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Уначы ён выйшаў на вуліцу і спагнаў злосць на дзвюх прыпаркаваных каля дома машынах, ударыўшы некалькі разоў нагамі і кулакамі па іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула