БЕЛ Ł РУС

Насця Рыбка прыйшла на БТ на вечаровае шоу: «Выбары прапусціла, бо здымала кліп» ВІДЭА

1.12.2019 / 8:51

Nashaniva.com

Настасся Вашукевіч, вядомая як Насця Рыбка, стала запрошанай госцяй вечаровага шоу на БТ «Макаёнка, 9».

Настасся заявіла, што збіраецца сустрэцца з Лукашэнкам.

Яна пацвердзіла, што планавала сёлета балатавацца ў дэпутаты парламента, «бо верыць, што не ўсё прадаецца».

Настасся не змагла сказаць, што канкрэтна хоча змяніць і можа прапанаваць. Але заявіла, што «прараўла з некаторых законаў, прынятых апошнім часам», і абурылася бюракратыяй, якая замінае весці бізнэс у Беларусі.

Таксама Насця Рыбка распавяла, што плануе будаваць музычную кар'еру, праўда, пакуль не атрымліваецца зарабляць на гэтым, толькі траціць. Паводле яе словаў, грошы прыносіць рэклама сэкс-шопаў і вопраткі. 

Нядаўна, як пераконвае Насця Рыбка, ёй прапанавалі прарэкламаваць расійскую палітычную партыю.

На відэа — з 24:13.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула