БЕЛ Ł РУС

У Гарадоцкім раёне выратавалі лася, што праваліўся пад лёд ФОТА

3.12.2019 / 09:24

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся на возеры Чарнова каля вёскі Лука. Паведамленне ў службу выратавання паступіла ад дырэктара раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, паведамляе 112.by

Калі ратавальнікі прыбылі на возера, то ўбачылі, што на адлегласці 250 м ад берага пад лёдам знаходзіцца лось і самастойна выбрацца на бераг не можа. Работнікі МНС пры дапамозе гідратэрмакасцюма і дошкі для ратавання выцягнулі жывёлу з вады.

Лось не пацярпеў і спакойна пайшоў у лес

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула