БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску дзве мамы з дзецьмі прыйшлі ў краму і вывезлі ў вазку тавараў на 300 рублёў

3.12.2019 / 09:47

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 29 лістапада, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Дзве дзяўчыны прыйшлі ў краму з малымі дзецьмі. У гандлёвую залу яны накіраваліся з вазком, які напоўнілі рознымі таварамі і прадуктамі. Разлічвацца за іх не збіраліся.

На выхадзе з крамы пакупніц спынілі ахоўнікі. У вазку былі схаваныя прадукты, патэльня, некалькі парасонаў, бялізна, падгузнікі і іншыя тавары на 300 рублёў, якіх не аказалася ў таварным чэку.

Па выніках праверкі ў дачыненні да дзяўчат распачата крымінальная справа за замах на крадзеж. Адна з падазраваных ужо была асуджаная за злоснае хуліганства

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула