БЕЛ Ł РУС

Сын у сварцы задушыў 95-гадовую маці?

3.03.2009 / 12:14

Nashaniva.com

У Наваполацку ва ўласнай кватэры быў знойдзены труп пенсіянеркі аж 1914 году нараджэння. Паводле заключэння судова‑медыцынскай экспертызы, прычынай смерці было ўдушэнне. Папярэдне мяркуецца, што старую ў сварцы задушыў сын (таксама пенсіянер, 1946 году нараджэння). Яго ўжо затрымала міліцыя. Вядзецца следства.

Акрамя гэтага, па дадзеных наваполацкай міліцыі, на гэтым тыдні ў адным з падвалаў гораду быў знойдзены муміфікаваны труп мужчыны. Прыкметы: 50‑55 гадоў, рост 165‑170 см, сярэдняга целаскладу, валосы русыя, сярэдняй даўжыні. Насіў вусы і бараду. Апрануты ў шэрую куртку, швэдру і красоўкі, чорныя брукі.

westki.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула