БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на перамовах з Пуціным: Не просім нічога, толькі роўныя ўмовы

7.12.2019 / 15:39

Nashaniva.com

Беларусь нічога не просіць у Расіі, толькі роўныя ўмовы. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах у Сочы з Уладзімірам Пуціным, перадае БелТА.

«Мы не просім танны газ, танную нафту. Галоўнае, каб роўныя былі ўмовы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Сустрэча праходзіць у рэзідэнцыі Бачароў Ручай. На перамовах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічаюць прэм'ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзвюх краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула