БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм'ер РФ пра перамовы: «На ніводнае пытанне не адкажу» 

7.12.2019 / 20:3

Nashaniva.com

Фота: Пул N3.

Перамовы беларускай і расійскай дэлегацый у Сочы ідуць ужо каля пяці гадзін. Бакі абменьваюцца пазіцыямі, паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

«Ідзе перамоўны працэс. Перамовы — гэта і ёсць перамовы, бакі абменьваюцца сваімі пазіцыямі. Яшчэ працягваецца», - сказаў Сілуанаў, выходзячы з зоны перамоваў.

А намеснік старшыні ўраду РФ Дзмітрый Козак выйшаў са словамі: «Толькі не пытайцеся, на ніводнае пытанне не адкажу». Але на пытанне «ці працягваюцца перамовы?» адказаў «Так», адзначае тэлеграм-канал Пул N3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула