БЕЛ Ł РУС

Без узнагародаў

4.03.2009 / 11:3

Nashaniva.com

Вяртаюцца беларусы з чэмпіянату свету па фрыстайле, што праходзіць у Японіі.

Антон Кушнір заняў 6‑е месца ў фінале спаборніцтваў лыжных акрабатаў на чэмпіянаце свету па фрыстайле.

Чэмпіянат праходзіць у японскім Інавашыра.

Антон набраў 220,51 бала. Золата заваяваў амерыканец Раян Сэнт‑Ондж (254,66 бала), срэбра — канадзец Стыў Омішль (252,07), бронза — у канадца Шудрайса (240,14).

У фінале выступалі 12 чалавек.

Прызёры Алімпійскіх гульняў Аляксей Грышын і Дзмітры Дашчынскі, а таксама Цімафей Слівец учора не прайшлі кваліфікацыі.

Не трапіла ў фінал і Ганна Гуськова — адзіная наша прадстаўнічка ў жаночай акрабатыцы.

Такім чынам беларусы вяртаюцца з Японіі без узнагародаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула