БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску на прадпрыемстве разарвала рэсівер: траўмаваныя два чалавекі

16.12.2019 / 13:37

Nashaniva.com

На адным з прамысловых прадпрыемстваў Бабруйска раніцай 13 снежня адбыўся разрыў рэсівера. У выніку здарэння двое работнікаў, 36-ці і 25-ці гадоў, шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці, паведамляе СК.

Разрыў рэсівера мог адбыцца як у выніку няправільных дзеянняў работнікаў прадпрыемства, так і па прычыне няякаснага абсталявання. Для экспертнага даследавання з месца здарэння канфіскаваны пашкоджаны рэсівер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула