БЕЛ Ł РУС

Экс-трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандр Хацкевіч узначаліць расійскі «Ротар»

17.12.2019 / 11:06

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

46-гадовы беларускі спецыяліст практычна зацверджаны на пасаду галоўнага трэнера валгаградскага футбольнага клуба, піша Tribuna.com

«Ротар» выступае ў ФНЛ (другі футбольны дывізіён) і ідзе на першым месцы.

Хацкевіч займаў пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама», юнацкай зборнай Беларусі, «Віцебска». У 2014—2016 гадах ён трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі, а з 2017 па 2019 год — кіеўскае «Дынама». З «Дынама» Хацкевіч быў звольнены ў жніўні пасля таго, як украінскі клуб прайграў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Бруге» (0:1, 3:3).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула