БЕЛ Ł РУС

З вуліц Мінска зніклі ўсе мабільныя радары хуткасці

21.12.2019 / 22:52

Nashaniva.com

Штодзень кампанія «Бяспечныя дарогі Беларусі» і ДАІ расстаўлялі на вуліцах Мінска мабільныя радары хуткасці.

У інтэрнэце папярэдне публікавалася месца іх знаходжання: напрыклад, па няцотных днях на вуліцы Арлоўскай каля Палаца Незалежнасці, па цотных — на мосце на Кальварыйскай, а ўначы — на Прытыцкага.

Але як паведамляюць чытачы «Нашай Ніве», у апошнія дні ў Мінску камеры фотафіксацыі больш не выстаўляюцца.

У суботу, 21 снежня, карэспандэнт «НН» праверыў пяць кропак у Мінску, дзе згодна з раскладам мусілі стаяць радары — і не ўбачыў ніводнага.

Выглядае, што гэта новаўвядзенне — чарговы крок рэформы дзейнасці ДАІ, выкліканай публічным абурэннем Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце:

Лукашэнка абураны: «лісты шчасця» ад ДАІ атрымліваў практычна кожны, хто сядзеў за рулём

ДАІ будзе штрафаваць толькі за чырвонае святло, няпропуск пешаходаў і п'янае кіраванне?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула