БЕЛ Ł РУС

80-гадовы пенсіянер загінуў на пажары ў Расонскім раёне

26.12.2019 / 09:49

Nashaniva.com

У Расонскім раёне на пажары загінуў 80-гадовы мужчына.

Паведамленне аб пажары ў прыватным доме ў вёсцы Грэчушына паступіла 25 снежня ў 21.48. Дом гарэў адкрытым полымем, абрынуліся дах і перакрыцці.

Падчас тушэння агню работнікі МНС знайшлі ў пакоі труп гаспадара дома.

Прычыны пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад або непаладкі з электраабарудаваннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула