БЕЛ Ł РУС

У Мінску па галоўным праспекце прайшлі Дзяды Марозы і Снягуркі ФОТАФАКТ

28.12.2019 / 21:48

Nashaniva.com

Фота Дзмітрыя Брушко

У Мінску сёння было шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Каля тысячы казачных персанажаў прайшлі па цэнтральным праспекце, піша Tut.by.

У адной кампаніі з Дзядамі Марозамі і Снягуркамі ішлі спартсмены, школьнікі і работнікі сталічных прадпрыемстваў. Святочнае шэсце з плошчы Незалежнасці дайшло да Кастрычніцкай, - проста па праспекце. 

А на Кастрычніцкай плошчы было прадстаўленне «Навагодні зарапад». Казку будуць паўтараць: кожны дзень з 29 снежня па 5 студзеня. Пачатак спектакляў у 19.00 і 21.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула