БЕЛ Ł РУС

Пад Рэчыцай гарэў трубаправод на нафтавай свідравіне 

3.01.2020 / 10:26

Nashaniva.com

Трубаправод загарэўся на нафтавай свідравіне ў Рэчыцкім раёне, прычына ўзгарання высвятляецца. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.

Фота: МНС.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 2 студзеня. «У 18.27 у МНС паступіла паведамленне аб пашкоджанні трубаправода з наступным паходневым гарэннем на нафтавай свідравіне №37 Някрасаўскага радовішча каля вёскі Янаўка Рэчыцкага раёна», - праінфармавалі ў ведамстве. Свідравіна ўжо не эксплуатуецца, знаходзіцца ў засваенні пасля завяршэння бурэння.

Пажар ліквідавалі ў 19.25. Ратавальнікі праводзілі працы па астуджэнні абсталявання і прадухіленні паўторнага узгарання. Пацярпелых няма.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула