БЕЛ Ł РУС

На беларускіх НПЗ паведамілі, на колькі дзён працы засталося нафты

3.01.2020 / 11:15

Nashaniva.com

Расійская кампанія «Транснафта» не атрымала заявак ад нафтаздабываючых кампаній РФ на ажыццяўленне паставак сыравіны на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі з 1 студзеня. Транзіт нафты праз тэрыторыю Беларусі пры гэтым ідзе ў поўным аб'ёме. Пра гэта tass.ru паведаміў афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Крыніца, блізкая да беларускіх НПЗ, паведаміла, што на заводах былі створаны вялікія запасы сыравіны — парадку 0,5 млн тон нафты. «Гэтага аб'ёму можа хапіць прыкладна на 20 дзён працы», - сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула