БЕЛ Ł РУС

Ірак пачаў падрыхтоўку да вываду замежных войскаў з краіны

6.01.2020 / 15:12

Nashaniva.com

Улады Ірака прыступілі да стварэння механізму вываду замежных войскаў з краіны, паведаміў прэс-сакратар камандуючага ўзброенымі сіламі краіны Абдэль Керым Халф, перадае «Аль-Джазіра».

Паводле яго слоў, іракскі ўрад абмежаваў наземны і паветраны рух міжнароднай кааліцыі па барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», якую ўзначальваюць Злучаныя Штаты.

Халф таксама звярнуў увагу на тое, што механізм, падрыхтаваны ўрадам, уключае ў сябе пытанні авіяцыйнай падтрымкі. Паводле яго слоў, авіяўдар амерыканскіх ваенных, у выніку якога загінуў іранскі генерал Касем Сулеймані, з'яўляецца «ударам у спіну», а ўсе ваенныя аперацыі ў краіне павінны праводзіцца толькі са згоды Ірака, паведамляе Al Arabiya.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула