БЕЛ Ł РУС

У калядную раніцу ў Гомелі п'яны кіроўца насмерць збіў на пераходзе жанчыну

7.01.2020 / 15:59

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 7 студзеня каля 7.49 на вуліцы Ільіча, паведамляе абласная міліцыя.

На скрыжаванні з вуліцай Ленінградскай 26-гадовы кіроўца здзейсніў наезд на 54-гадовую жанчыну, якая перасякала праезную частку на зялёны сігнал святлафора.

У выніку наезду жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём. Медыцынскі агляд паказаў у кіроўцы наяўнасць 1,6 праміле алкаголю ў крыві.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула