Трамп пра іранскую ракетную атаку: «Усё нармальна!»
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што зробіць заяву наконт удараў Ірана па амерыканскіх аб'ектах у сераду раніцай па мясцовым часе. Адпаведны запіс ён размясціў у аўторак вечарам у Twitter.
«Усё добра! Іран запусціў ракеты па дзвюх вайсковых базах у Іраку, цяпер праходзіць ацэнка таго, ці ёсць пацярпелыя і шкода, — адзначыў Трамп. — Усё нармальна! У нас самае моцнае і найлепш узброенае войска ў свеце! Я зраблю заяву ў сераду раніцай».