БЕЛ Ł РУС

Участак другой лініі мінскага метро закрыецца з Дня Волі да Дня дурня

8.01.2020 / 12:54

Nashaniva.com

У ліпені 2020 года запрацуе першая частка трэцяй лініі метро (ад «Кавальскай слабады» да «Юбілейнай»). Яна будзе злучана з другой лініяй.

Раней гендырэктар «Мінскметрабуда» Леанід Стухальскі казаў, што на нейкі час плануюць закрыць частку другой лініі:

«Вельмі сур'ёзная работа наперадзе: урэзка стрэлкі, што злучыць другую лінію з трэцяй», — казаў ён тады пра неабходнасць на пяць дзён спыніць цягнікі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай Горкі».

«Загадзя прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці, прыйдзецца крыху пацярпець: будоўля часовая, а метро навечна», — заяўляў Л. Стухальскі.

Сёння стала вядома, што рабіць урэзку будуць з 25 сакавіка па 1 красавіка, дадае minsknews.by

Г.зн. у гэтыя дні цягнікі на другой лініі будуць хадзіць ад «Магілёўскай» толькі да «Фрунзенскай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула