БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на вакзале жанчына, каб скрасці грошы, паклала на іх дзіця ВІДЭА

8.01.2020 / 18:50

Nashaniva.com

Жыхар Івацэвіч вярнуўся з камандзіроўкі і чакаў цягніка на станцыі «Брэст-Цэнтральны». Мужчына некалькі сутак не спаў і быў рассеяны, паведамляе МУС.

Калі ён шукаў у партманэце сім-карту, то выклаў на сядзенне грошы і забыўся пакласці іх назад. Гэта заўважыла жанчына, якая сядзела з дзіцем на іншым канцы лаўкі. Калі пасажыр сышоў, яна паклала дзіця на купюры, нібыта каб паправіць на ім вопратку.

Дома мужчына выявіў нястачу 100 еўра і 35 рублёў і звярнуўся ў міліцыю. Дзякуючы запісу з камеры відэаназірання, аператыўнікі высветлілі асобу падазраванай у крадзяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула