БЕЛ Ł РУС

У мінскім «Лідо» плануюць зрабіць платным туалет. Ужо ўсталявалі турнікеты

8.01.2020 / 20:58

У «Лідо» на вуліцы Кульман усталявалі турнікеты ля ўваходу ў туалет для гасцей. Пакуль што яны не працуюць, але хутка пускаць у прыбіральню ў папулярным бістро будуць за плату, піша Tut.by.

Турнікеты ўсталявалі на першым паверсе ў санвузле, у канструкцыі ёсць манетапрыёмнік і скан для аплаты бескантактавай картай. Доступ да рукамыйнікаў застанецца бясплатным

Турнікеты запрацуюць на працягу месяца. Дакладныя тэрміны пакуль што не вызначаны, як і сума аплаты. Мяркуецца, што ўваход будзе каштаваць не даражэй за 50 капеек.

У двух іншых «Лідо» прыбіральні застануцца бясплатнымі. Асаблівасць аб'екта на Кульман: побач працуюць шмат гандлёвых пунктаў, вялікі рынак, а на вуліцы — нелегальныя гандляры. Уваход у прыбіральню вырашылі зрабіць платным, каб абмежаваць патокі людзей у санвузле, бо нярэдка ўзнікалі скаргі гасцей, што староннія людзі паводзяць сябе непрыстойна і не выконваюць правілы гігіены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула