БЕЛ Ł РУС

У Абхазіі «парламент» заклікаў «прэзідэнта» добраахвотна скласці паўнамоцтвы

9.01.2020 / 23:22

Nashaniva.com

Так званы «парламент» Абхазіі на пазачарговай сесіі прыняў зварот да Рауля Хаджымбы з заклікам пра яго адстаўку з пасады «прэзідэнта рэспублікі» для стабілізацыі становішча, паведамляюць расійскія СМІ. За гэтае рашэнне прагаласавалі 19 з 27 прысутных дэпутатаў.

Хаджымба адмовіўся сыходзіць у адстаўку і праводзіць новыя выбары. Патрабаванне апазіцыі перадала група дэпутатаў. Хаджымба адказаў, што пакуль што не гатовы прыняць адпаведнае рашэнне і заявіў аб неабходнасці мер для разрадкі сітуацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула