БЕЛ Ł РУС

«Акадэмкніга» прапануе: новы дзіцячы беларускамоўны часопіс «Матуліна сонейка»

10.01.2020 / 18:17

Nashaniva.com

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

«Матуліна сонейка» — часопіс для дашкольнікаў. Падыйдзе дзеткам ад 3 да 7 гадоў.

У першым нумары — матэматычная аплікацыя-гульня «Абед для кацянят», цацка-шнуроўка «Пернікавая хатка», маленькія вершы, цікавая казка і размалеўка.

«Разам будзем вучыць літары і лічбы, а таксама развіваць дробную маторыку.

З нашым часопісам вашы дзеці абавязкова палюбяць беларускую мову», — абяцаюць выдаўцы.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула