БЕЛ Ł РУС

У Неапалі сутыкнуліся тры цягнікі

14.01.2020 / 12:56

Nashaniva.com

ilmattino.it

У італьянскім Неапалі сутыкнуліся тры цягнікі, адзін з якіх быў без пасажыраў, паведамляе Il Mattino.

Інцыдэнт адбыўся на першай лініі метрапалітэна паміж станцыямі Piscinola і Colli Aminei. Для эвакуацыі пацярпелых зачынілі тры бліжэйшыя станцыі.

Выданне паведамляе аб 13 чалавеках, што трапілі ў бальніцы пасля інцыдэнту. У той жа час, па дадзеных ANSA і Corriere della Sera, шпіталізавалі пяцярых. Газета паказвае, што, па папярэдніх дадзеных, машыніст аднаго з цягнікоў не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў іншы цягнік ззаду. Пазней з імі сутыкнуўся трэці цягнік

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула