БЕЛ Ł РУС

У Вілейцы жанчына патэлефанавала 101: Ратуйце, прэзідэнт Зяленскі захрас у сцяне! АЎДЫЯ

14.01.2020 / 23:33

Nashaniva.com

Ратавальнікам у Вілейцы патэлефанавала ўсхваляваная жанчына і паведаміла незвычайную навіну: прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі захрас у сцяне ў Вілейцы. Аўдыя кур'ёзнага званка з'явілася ў блогера Нехты.

Жанчына паведаміла, што прэзідэнт Украіны нібыта прыляцеў у беларускі горад на верталёце і пачаў будаваць там партал. Праўда, магія не была паспяховай і Зяленскі пацярпеў, таму мясцовая жыхарка выклікала ратавальнікаў.

Ратавальнікі прафесійна адрэагавалі на званок і пацікавіліся ў жанчыны станам яе здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула