БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе супернікі зборнай Беларусі ў наступным раўндзе ЧЕ па гандболе

15.01.2020 / 8:37

Nashaniva.com

handball.by

У наступным раўндзе ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляе з камандамі Нямеччыны, Чэхіі, Іспаніі, Аўстрыі. Прычым беларусы маюць стартавыя нуль балаў.

Харватыя — 2 балы, Іспанія — 2, Аўстрыя — 2, Чэхія — 0, Нямеччына — 0, Беларусь - 0.

Першы матч у чацвер супраць Нямеччыны, у суботу матч з Чэхіяй, у панядзелак з Іспаніяй, у сераду, 22 студзеня, з Аўстрыяй.

З Харватыяй Беларусь гуляла на папярэднім этапе і прайграла.

У паўфінал выйдуць дзве найлепшыя каманды. Каманда, што зойме 3-е месца ў групе, згуляе ў паядынку за 5-6-я месцы. Беларусам варта займаць месца як мага вышэй, каб трапіць у алімпійскі кваліфікацыйны турнір.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула