БЕЛ Ł РУС

Раўхані выбачыўся за тое, што Іран не адразу прызнаў, што збіў ўкраінскі самалёт

15.01.2020 / 11:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані выбачыўся за затрымку заявы пра тое, што ўзброеныя сілы рэспублікі памылкова збілі ўкраінскі самалёт. Яго прамова транслявала ў сераду дзяржаўнае тэлебачанне Ірана, паведамляе ТАСС

«Я б хацеў папрасіць прабачэння за затрымку і за наш тон», — сказаў прэзідэнт.

Ён таксама запатрабаваў ад арміі Ірана прадаставіць больш інфармацыі аб катастрофе ўкраінскага самалёта, у выніку чаго загінулі 176 чалавек.

«Я хачу, каб Генеральны штаб і ваенныя краіны прыйшлі і раскрылі людзям усе [дэталі] расследавання», — сказаў прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула