БЕЛ Ł РУС

Макей абмеркаваў з паслом Азербайджана супрацоўніцтва ў эканоміцы

15.01.2020 / 12:33

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15 студзеня сустрэўся з паслом Азербайджана Лаціфам Гандзілавым. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«У час сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў эканамічнай сферы», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

Падрабязнасці праведзенай размовы не раскрываюцца, аднак варта адзначыць, што напярэдадні тэма ўзаемадзеяння з Азербайджанам гучала ў плане прапрацоўкі альтэрнатыўных паставак нафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула