БЕЛ Ł РУС

Пуцін выносіць на рэферэндум змены ў Канстытуцыю

15.01.2020 / 13:18

Nashaniva.com

kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагадзіўся, што прэзідэнт РФ не можа займаць пасаду кіраўніка дзяржавы больш за два тэрміны запар.

«Не лічу гэты момант прынцыповым, але згодны з гэтым», — сказаў ён.

Пуцін таксама прапанаваў замацаваць шэраг патрабаванняў да асоб, якія прэтэндуюць на пасаду прэзідэнта: яны павінны пражываць у Расіі не менш за 25 гадоў і ніколі не мець іншага грамадзянства.

Таксама Пуцін анансаваў рэферэндум аб папраўках у Канстытуцыю.

Ён прапанаваў замацаваць у Канстытуцыі Расіі статус і ролю Дзяржаўнага савета і аслабіць пасаду прэзідэнта, забіраючы ў яго паўнамоцтвы па прызначэнні прэм'ера і ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула