БЕЛ Ł РУС

Ля Гродна на хуткасці 130 км/г перакуліўся легкавік. 19-гадовая дзяўчына-кіроўца не пацярпела

15.01.2020 / 14:26

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося а трэцяй гадзіне ночы на трасе Мінск — Гродна, паведамляе абласная міліцыя.

19-гадовая дзяўчына на «Рэно» ехала са Скідзеля ў Гродна. Паблізу вёскі Абухава з-за няправільна абранай хуткасці руху яна не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет і некалькі разоў перакулілася.

Інспектарам дзяўчына патлумачыла, што хуткасць руху аўтамабіля складала каля 130 кіламетраў у гадзіну. Пасведчанне кіроўцы яна атрымала ў мінулым годзе.

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі 2 пасажыры, якія знаходзіліся на заднім сядзенні аўтамабіля. Сама кіроўца не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула