Пуцін прапанаваў кандыдатуру новага расійскага прэм'ера
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў кіраўніку Федэральнай падатковай службы Расіі Міхаілу Мішусціну стаць новым прэм'ер-міністрам краіны, паведамляе ТАСС.
Пуцін правёў сустрэчу з Мішусціным, прапанаваўшы яму пасаду старшыні расійскага ўрада. Той пагадзіўся, і яго кандыдатура была ўнесена на разгляд дэпутатаў парламента.