БЕЛ Ł РУС

Пуцін не выключыў дадатковых паправак у канстытуцыю Расіі

16.01.2020 / 19:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў абмеркавання дадатковых паправак у канстытуцыю, акрамя тых, якія былі анансаваныя падчас паслання Федэральнаму сходу 15 студзеня, паведамляе ТАСС.

Падчас пасяджэння рабочай групы па падрыхтоўцы змяненняў у расійскую канстытуцыю Пуцін заявіў, што ў рамках работы органа могуць быць прапанаваныя і іншыя папраўкі ў асноўны закон.

Нагадаем, Пуцін выступіў з пасланнем Федэральнаму сходу 15 студзеня. У ім ён прапанаваў адмяніць прыярытэт міжнароднага права над расійскім заканадаўствам, а таксама ўнесці папраўкі ў галіне мясцовага самакіравання. Акрамя таго, Пуцін мае намер замацаваць у канстытуцыі ролю Дзяржсавета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула