БЕЛ Ł РУС

У Брэсце здарыўся выбух у гаражным кааператыве — пацярпелі машыны і людзі

16.01.2020 / 21:27

Nashaniva.com

Выбух у брэсцкім гаражным кааператыве на вуліцы Камерцыйнай здарыўся прыкладна ў 16.40, паведамляе МНС.

У руінах ляжала каля 200 квадратных метраў гаражоў, пад заваламі на невялікай плошчы пачаўся пажар, пацярпелі людзі. Выратавалі і перадалі дактарам траіх: двух мужчын і жанчыну. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці.

Плошча гарэння была прыкладна дзесяць квадратных метраў, агонь лакалізавалі і ліквідавалі. Завалы разбіраюць з дапамогай будаўнічай тэхнікі.

Акрамя гаражоў пашкоджаныя пяць аўтамабіляў.

Прычына выбуху не высветлена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула