БЕЛ Ł РУС

Самая маладая кангрэсвумен ЗША абвінаваціла Трампа ў жаданні ўстанавіць панаванне белай расы

21.01.2020 / 20:38

Nashaniva.com

Самая маладая кангрэсвумен ЗША, прадстаўніца левага крыла Дэмакратычнай партыі Александрыя Акасіа-Картэс раскрытыкавала выказванне амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, які заявіў пра гатоўнасць нанесці авіяўдары па культурных аб'ектах у Іране, піша Newsweek.

Па словах Акасіа-Картэс, заявы Трампа сведчаць аб яго жаданні ўстанавіць панаванне белай расы ва ўсім свеце. «Мэта ўсяго гэтага — знішчыць гісторыю і наша разуменне», — сказала кангрэсвумен ад Нью-Ёрка.

Як адзначыла прадстаўніца Дэмакратычнай партыі, у выніку анансаваных амерыканскім лідарам удараў могуць загінуць нявінныя людзі, у тым ліку жанчыны і дзеці.

«Гэта зробіць вас монстрам», — падкрэсліла палітык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула