БЕЛ Ł РУС

Балгарыя абвясціла пра высылку двух расійскіх дыпламатаў-шпіёнаў

24.01.2020 / 20:57

Nashaniva.com

Балгарыя абвясціла пра высылку двух расійскіх дыпламатаў, якіх абвінавачваюць у шпіянажы, перадае ТАСС.

Іх таксама абвясцілі персонамі нон грата.

Час, калі расейцы пакінуць краіну, не ўдакладняецца.

24 студзеня пракуратура Балгарыі распачала дасудовыя расследаванні супраць двух расійскіх дыпламатаў па справе аб шпіянажы. Сцвярджалася, што з 2017 года па цяперашні час адзін з іх займаўся шпіёнскай дзейнасцю, збіраючы інфармацыю пра выбарчы працэс у Балгарыі.

Адзначалася, што другі расеец у перыяд з кастрычніка 2018 года па цяперашні час збіраў сакрэтную інфармацыю ў галіне энергетыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула