БЕЛ Ł РУС

Пасольства ЗША ў Багдадзе абстралялі ракетамі

27.01.2020 / 7:51

Nashaniva.com

Пяць ракет ударылі ў нядзелю ўвечары па тэрыторыі пасольства ЗША ў Багдадзе, піша interfax.ru са спасылкай на тэлеканал Kurdistan 24.

«Пяць ракет з устаноўкі тыпу «Кацюша» ўдарылі па «зялёнай зоне», пацярпелых няма», — цытуе тэлеканал заяву іракскіх вайскоўцаў.

Тым часам іракскі тэлеканал Al-Sumaria кажа, што як мінімум тры чалавекі атрымалі раненні.

У «зялёнай зоне» Багдада знаходзяцца некалькі заходніх пасольстваў і ўрадавых устаноў, у тым ліку парламент, кабінет прэм'ер-міністра і прэзідыум.

Адзначаецца, што ў выніку абстрэлу ёсць разбурэнні.

У сваю чаргу выканаўца абавязкаў кіраўніка ўраду Іраку Адзіль Абдул Махдзі апублікаваў заяву, у якой асудзіў гэтае здарэнне, назваўшы яго «агрэсіяй».

На дадзены момант ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за абстрэл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула