БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчына перад наездам аўто на пераходзе паспела адштурхнуць ад сябе вазок з дзіцем ФОТА

27.01.2020 / 9:27

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзелю, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Хонды» рухаўся з боку пр. Жукава ў напрамку Бетоннага праезду і насупраць дома №67 па вул. Харкаўскай здзейсніў наезд на 29-гадовую жанчыну, якая рухалася па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У жанчыны — удар мяккіх тканак нагі.

Прычым перад наездам жанчына, заўважыўшы набліжэнне аўто, адштурхнула ад сябе вазок з дзіцем. Малы не пацярпеў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула