БЕЛ Ł РУС

Беларускі перамаглі на ЧЕ па індор-хакеі. Упершыню беларусы выйгралі першынство па гульнявых відах спорту

27.01.2020 / 9:40

Nashaniva.com

Tribuna.com

Жаночая зборная Беларусі выйграла залатыя медалі чэмпіянату Еўропы па індор-хакеі (хакей на траве ў памяшканнях), які праходзіў 24—26 студзеня ў Мінску.

Беларускі выйшлі ў плэй-оф з групавога турніру, а ў паўфінале адолелі пераможцаў папярэдняга Еўра — зборную Нямеччыны — 5:2.

Belarus win the penalty shootout! #EHIC2020 pic.twitter.com/NSPC3Mxlta

— EuroHockey (@eurohockeyorg) 26 января 2020 г.

У фінале Беларусь перамагла каманду Нідэрландаў, якой прайграла на групавым турніры.

Прычым нашы зраўнялі лік за 15 секунд да канца асноўнага часу, а затым выйгралі ў серыі булітаў, забіўшы 12-ы буліт.

Адметна таксама наступнае. Упершыню зборная Беларусі (жанчыны ці мужчыны) выйгралі чэмпіянат Еўропы ў гульнявых відах спорту. Бяда толькі, што індор-хакей не алімпійскі від спорту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула