«Нафтан» пачаў перапрацоўку нарвежскай нафты
ААТ «Нафтан» у панядзелак пачало перапрацоўку нарвежскай нафты, якая паступіла напярэдадні па чыгунцы. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Захад» паведамілі на прадпрыемстве.
«Учора на прадпрыемства прыбыў першы састаў з нарвежскай нафтай, сёння пасля абеду першыя тоны непасрэдна паступілі на тэхналагічную ўстаноўку для першаснай перапрацоўкі», — сказаў прадстаўнік НПЗ.