БЕЛ Ł РУС

У Афганістане абверглі паведамленне пра падзенне пасажырскага самалёта

27.01.2020 / 16:20

Nashaniva.com

Ніводны пасажырскі самалёт не пацярпеў крушэння на тэрыторыі Афганістана, заявіў губернатар правінцыі Газні Вахідула Калімзай. Яго словы перадае ў Twitter Ariana News.

Прадстаўнікі Упраўлення грамадзянскай авіяцыі краіны пацвердзілі заяву чыноўніка. Па звестках ведамства, з усімі афганскімі пасажырскімі судамі ўсё ў парадку.

Паводле непацверджанай версіі, крушэнне пацярпеў замежны самалёт. Спасылаючыся на паведамленні мясцовых жыхароў, Калімзай распавёў, што з моцна абгарэлага паветранага судна выцягнулі пілота — мяркуючы па ўсім, грамадзяніна замежнай дзяржавы.

Раней паведамлялася, што катастрофу пацярпеў самалёт, што ляцеў у Нью-Дэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула