БЕЛ Ł РУС

У Пекіне зафіксавалі першую смерць ад каранавіруса

27.01.2020 / 19:42

Nashaniva.com

У сталіцы Кітая Пекіне зафіксавалі першую смерць ад ускладненняў, выкліканых новым тыпам каранавіруса, паведамляе Reuters.

50-гадовы мужчына, які быў ва Ухані, эпіцэнтры ўспышкі каранавіруса, быў інфікаваны 22 студзеня.

Колькасць смяротных выпадкаў, выкліканых новым каранавірусам, узрасла да 81.

У Кітаі колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння перавысіла 2700.

Фота: Надзеі Бужан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула