БЕЛ Ł РУС

Мінчук абакраў гараж суседа, каб купіць прадукты і алкаголь

27.01.2020 / 21:50

Nashaniva.com

Праваахоўнікі затрымалі мінчука, які скраў з суседскага гаража маёмасць на 1 700 рублёў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пра знікненне з гаража двух ровараў і шрубавёрта ў міліцыю паведаміў жыхар Маскоўскага раёна Мінска. Аказался, што крадзеж здзейсніў 24-гадовы сусед заяўніка.

Крадзенае фігурант прадаў праз інтэрнэт, а грошы змарнаваў на куплю прадуктаў і алкаголю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула